Skip to main content

Пілігрымы з Віленшчыны наведалі Гродна

wilnia ksz 1924 лістапада група вернікаў з розных парафій Віленшчыны (Літва) прыбыла з турыстычнай мэтай у Гродна. Прабыванне ў горадзе над Нёманам яны пачалі з сустрэчы са сваім землякомбіскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам.

Іерарх сустрэўся з групай у складзе 80 чалавек у біскупскай курыі, распавёўшы ім гісторыю Гродзенскай дыяцэзіі і горада Гродна.

Затым у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя біскуп узначаліў святую Імшу ў інтэнцыі пілігрымаў з Літвы, атачаючы малітвай іх сем’і і парафіяльныя супольнасці. Іерарх адзначыў, што Віленская дыяцэзія дала пачатак Гродзенскай, а Літву і Беларусь злучае абраз Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, якая ўшаноўваецца ў Вострай Браме і з’яўляецца галоўнай Апякункай Касцёла на Гродзеншчыне.

Біскуп выказаў удзячнасць пілігрымам за зацікаўленасць нашым горадам і заахвоціў вяртацца ў Гродна яшчэ не раз.

Затым літоўцы адправіліся знаёміцца з каралеўскім горадам Гродна, наведваючы святыні і іншыя гістарычныя аб’екты.

Kс. Юрый Марціновіч