
На супольнай св. Імшы прысутнічаў увесь прэзбірат гродзенскага Касцёла. Ксёндз біскуп блаславіў алей хворых і катухэмэнаў, а таксама кансэкраваў алей-хрызма. Падчас гаміліі Пастыр прыгадаў вернікам і святарам гісторыю паўстання дыяцэзіі, а таксама постаці святароў, якія ўкаранялі веру на Гродзеншчыне. Звяртаючыся да святароў, Пастыр нашай дыяцэзіі адзначыў, што святар перад усім павінен быць Хрыстовым: “У Яго верыць, Яму давяраць і з Ім выконваць святарскую паслугу”. Да вернікаў ксёндз біскуп звярнуўся з такімі словамі: “Шануйце сваіх святароў і падтрымлівайце іх у душпастырскай працы”. Напрыканцы гаміліі кс. бп Аляксандр заахвоціў усіх да радасці з той нагоды, што ўсе мы – разам, што ўсе мы – з Хрыстом.
{audio}http://grodnensis.by/mp3/wielki_czwartek.mp3{/audio}
{audio}http://grodnensis.by/mp3/wielki_czwartek.mp3{/audio}
На заканчэнне св. Імшы вернікі і святары праспявалі „Te Deum” на знак удзячнасці Богу за ўсе ласкі для нашай дыяцэзіі.
Пасля св. Імшы дзеканы забралі алей да сваіх дэканатаў, а святары атрымалі ў Курыі актуальныя камюніке.
У гэты дзень мы молімся за ўсю нашу дыяцэзію, ксяндза біскупа і святароў. Увечары ў касцёлах нашай дыяцэзіі будзе адпраўлена ўрачыстая св. Імша Вячэры Панскай, на якую мы ўсіх шчыра запрашаем.