
Яно распачынаецца літургіяй слова, у якой галоўнае месца займае апісанне пакут Хрыста. Пасля гаміліі адбываецца ўрачыстая ўсеагульная малітва. Кульмінацыяй усёй літургіі з’яўляецца адарацыя крыжа і супольная св. Камунія. Адарацыя крыжа - гэта таксама ўрачыстае яго адкрыццё пасля таго, як ён быў закрыты, пачынаючы з пятага тыдня Вялікага посту.
Згодна са шматвяковай традыцыяй, на заканчэнне літургіі начынне з аплаткамі пераносіцца ў Гроб Панскі, дзе адбываецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ахвяры, якія збіраюць падчас набажэнства, прадназначаны на Гроб Хрыста ў Іерусаліме.
У гэты дзень пачынаецца таксама Навэна да Божай Міласэрнасці, якая можа працягвацца 9 гадзін, 9 месяцаў ці нават ад 9 да 10 год.
У рымскім Калізеі ўвечары адбываецца Крыжовы шлях, які ўзначальвае Папа.