Skip to main content

Піярскія дні моладзі ў Шчучыне: Бог – наш Айцец, і хваліць Яго проста

dni moladzi 12–4 лістапада ў Шчучыне адбыліся Піярскія дні моладзі. На сустрэчу з Богам і бліжнім прыбыло каля 60 маладых людзей з піярскіх парафій Ліды і Шчучына.

Дэвізам ПДМ сталі словы “Бог – наш Айцец, і хваліць Яго проста”. Таму ўсе канферэнцыі ў межах сустрэчы былі звязаны з Асобай Бога Айца, якога ўдзельнікі яшчэ больш пазнавалі як любячага Айца, які міласэрны і ласкавы. Акрамя падрыхтаваных айцамі піярамі разважанняў на гэтую тэму, моладзь праз працу ў групах спрабавала сама акрэсліць, які Ён ёсць – наш Нябесны Айцец, разважаючы над сямю просьбамі малітвы Панскай.

Моладзевае мерапрыемства ўключала і іншыя духоўныя набажэнствы, такія як адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Набажэнства Святла і аднаўленне абяцанняў хросту, а таксама супольная Эўхарыстыя.

У праграме быў час на тое, каб моладзь магла бліжэй пазнаёміцца праз розныя інтэграцыйныя гульні, забавы і танцы.

Айцы піяры спадзяюцца, што сёлетнія Піярскія дні моладзі прынясуць багаты плён у жыцці кожнага ўдзельніка, які захоча будаваць сваё штодзённае жыццё на Божых і хрысціянскіх каштоўнасцях.

А. Віталій Слука SP