У гэтыя дні ў гродзенскай катэдры адбываюцца велікапосныя рэкалекцыі. Як мы ўжо паведамлялi, іх праводзіць кс. Ян Рэчак, вядомы ў Польшчы і за яе межамі рэкалекцыяніст. Рэкалекцыі працягнуцца да серады, таму кожны можа прыйсці ў касцёл і прыняць удзел у гэтым малітоўным спатканні. Спецыяльна для нашага партала кс. пробашч катэдры расказвае аб сваіх парафіянах, якія ўжо ў першы дзень прынялі ўдзел у рэкалекцыях, а кс. Ян Рэчак – аб тым, чаму галоўнай тэмай гэтых спатканняў з’яўляецца крыж. Рэкамендуем Вам паглядзець наш відэарэпартаж.
