У дыяцэзіяльным магазіне па вуліцы К. Маркса можна набыць кнігу пад назвай “Нравственные основы супружеской жизни”. Яе аўтар – а. Адам Какошка. Новая пазіцыя была перакладзена на рускую мову. Тыраж кнігі складае 1000 экзэмпляраў.
Айцец Адам Какошка вядомы ў Польшчы і за яе межамі. Ён з’яўляецца прафесарам маральнай тэалогіі ў семінарыі ў Тарнове і ў Папскім універсітэце ў Кракаве.
Мы рэкамендуем Вам набыць гэтую кнігу ў нашым магазіне.