Skip to main content

Крыжовы шлях вуліцамі горада

16 красавіка на Пабернардынскім узвышшы мноства людзей пачало разважанне набажэнства Крыжовага шляху. Супольная малітва адбылася пад кіраўніцтвам пастыра нашай дыяцэзіі, ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча. Праходзячы па Савецкай плошчы, мы слухалі словы Яна Паўла II пра крыж. Моладзь з францішканскай парафіі падрыхтавала спецыяльныя тэксты аб духоўным запавеце Божага Слугі.
Пасля Крыжовага шляху была адпраўлена святая Імша пад кіраўніцтвам кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча. На пачатку Эўхарыстыі пастыр падкрэсліў, што для кожнага з нас гэта дрэва збаўлення і надзеі. Кс. Павел Салабуда адзначыў падчас гаміліі, што крыж моцна выгравіраваны ў сэрцы кожнага з нас і ўсёй гродзенскай зямлі. “Усім неабходна абвяшчаць навуку крыжа, як гэта рабіў Ян Павел II і ўсе святыя і блаславёныя нашай зямлі”, – адзначыў казнадзей.
Крыжовы шлях вуліцамі горада Гродна адбыўcя трэці раз. На заканчэнне супольнай малітвы кс. біскуп падкрэсліў вялікае духоўнае вымярэнне гэтага набажэнства і падзякаваў усім арганізатарам, моладзі, а таксама службе парадку і міліцыі.