Skip to main content

Фотафакт: біскуп Юзаф Станеўскі з візітацыяй у Міжэрычах

mizericzy vizit120 кастрычніка дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ў межах кананічнай візітацыі Слонімскага дэканату наведаў парафію Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Міжэрычах.

Іерарха прывітаў пробашч парафіі кс. Дзяніс Шмыгін, які пазнаёміў яго з гісторыяй святыні і спецыфікай гэтай супольнасці.

Біскуп узначаліў у касцёле святую Імшу ў інтэнцыі тых, хто ўтварае парафію. Таксама ён маліўся аб дары жывой веры для ўсіх.

Іерарх заклікаў парафіян з верай даручаць Богу свае штодзённыя клопаты і страхі і будаваць сваё сёння і заўтра на фундаменце Божых запаведзяў. Ён падзякаваў вернікам за клопат аб парафіяльнай святыні і трыванне з Хрыстовым Касцёлам.

У той жа дзень біскуп здзейсніў кананічную візітацыю парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Зэльве.

Kс. Юрый Марціновіч