Skip to main content

“Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі заахвочвае далучыцца да добрай справы

dom starasci sapockinaДабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі ў гэтым годзе распачало рэалізацыю шматлікіх праектаў, скіраваных на інвеставанне ў развіццё інфраструктуры сацыяльна значных аб’ектаў на тэрыторыі дыяцэзіі.

Актыўна ідзе будаўніцтва Дома для прабывання людзей састарэлага ўзросту ў г/п Сапоцкін. Там жа, па вуліцы Тэалінскай, знаходзіцца Дом міласэрнасці, у якім скончаны рамонт унутры памяшкання, але аднаўляецца фасад будынка.

Восенню гэтага года пачалася рэканструкцыя яшчэ аднаго будынка ў в. Нецеч Лідскага раёна, у якім штогод праходзіць летні адпачынак і “канікулы з Богам” для дзяцей.

Яшчэ плануецца правесці рэканструкцыю некалькіх сацыяльна значных будынкаў у горадзе. Планаў на будучыню вельмі шмат, ідэй для рэалізацыі праектаў таксама.


Той, хто мае магчымасць і жаданне далучыцца да рэалізацыі такіх сапраўды важных спраў, можа патэлефанаваць на дабрачынную лінію на нумар: 89 02 214 22 22, кошт званка - 3 беларускія рублі,

або пералічыць ахвяраванне на рахунак банка:  

УНП 500160938

в белорусских рублях BY81PJCB30156031891000000933

код банка PJCBBY2X ОАО Приорбанк ЦБУ 600 г. Гродно.


Ужо ў мінулую нядзелю ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя ў Гродне вернікі парафіі з адкрытымі сэрцамі падтрымалі дзейнасць арганізацыі і склалі грашовыя ахвяры. 

akcyja katedra

Шчыра ўдзячны   добрым людзям за іх дапамогу і дабрачыннасць. Спадзяёмся, што ўсё запланаванае абавязкова атрымаецца. Таксама маем надзею на вашую малітоўную падтрымку.

Наталля Вішнеўская