Skip to main content

“Мы робім адну справу”: у Іўі памаліліся за медработнікаў ва ўспамін святога Лукі

iue sz118 кастрычніка ў Касцёле адзначаўся ўспамін св. Лукі, евангеліста, які з’яўляецца апекуном службы аховы здароўя. З гэтай нагоды ў касцёле Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі на Імшы сабраліся сабраліся ўсе медработнікі мясцовай паліклінікі, каб падзякаваць Богу за штодзённую працу.

Пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі, звяртаючыся да ўрачоў, санітарак і ўсіх работнікаў службы аховы здароўя, а таксама тых, хто нейкім чынам звязаны з дапамогай хворым, адзначыў, што гэта выключнае служэнне, якое засноўваецца на нясенні дапамогі людзям, закранутым цярпеннем. “Мы робім адну справу: доктар лечыць цела, святар – душу”, – дадаў ён.

iue sz2

Ксёндз Гавецкі выказаў віншаванні і словы падзякі медработнікам за іх штодзённае служэнне, такое патрэбнае і бачнае ў грамадстве. Таксама ён падарыў калектыву паліклінікі абраз Сэрца Езуса і святога Лукі.

Раман Ярмош