Skip to main content

Свята для матуль прайшло ў Смаргоні

sdb matuli 114 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргонадбылося свята для матуль.

Свята распачалося св. Імшой, падчас якой кс. Алег Жураўскі SDB заахвоціў дзяцей да выканання Божай волі праз малітву, чытанне Слова Божага, выкананне Ягоных запаведзяў.

Пасля св. Імшы дзеці разам з бацькамі накіраваліся ў араторый, дзе іх ўжо чакалі арганізатары праграмы. Гасцямі свята сталі казачныя персанажы Маманцёнак і Умка. Героі разам з дзецьмі вандравалі па свеце, каб даведацца, што любяць матулі!

sdb matuli 2

Для матуль былі падрыхтаваныя цікавыя музычныя сюрпрызы, гульні, у якіх яны з захапленнем і радасцю ўдзельнічалі. Дзеці і іншыя ўдзельнікі раздзялялі з мамамі свята і з ахвотай далучаліся да святочнай праграмы.

Некаторыя з удзельнікаў падчас свята мелі магчымасць расказаць пра сваю матулю і пра віншаванне і падарунак, які яны зрабілі для яе. Вось як сказала адна з дзяўчат: “Для мяне матуля – самы родны і блізкі чалавек. У гэты святочны дзень я павіншавала яе і сказала самыя ласкавыя словы. Падзякавала за жыццё, якое яна мне падарыла.”

На завяршэнне свята прагучала "слоўка", падчас якога с. Валянціна Кот FMA падкрэсліла:

"Маці – гэта вялікі скарб, які атрымаў кожны чалавек на зямлі і якім трэба моцна даражыць. Мама – адзіны чалавек, які любіць цябе проста за тое, што ты ёсць".

Свята завяршылася малітвай за матуль і салодкім пачастункам.

Паводле sdb.by