14 кастрычніка ў лідскай парафіі Божай Міласэрнасці адбыўся Папскі дзень. З нагоды 40-годдзя абрання св. Яна Паўла ІІ Папам прайшла Імша падзякі за дар Святога Айца для свету і Касцёла.
Пасля Імшы дзеці і моладзь прадставілі слоўна-музычную праграму, у якой гаварылася пра вучэнне і запавет, што пакінуў для сучасных людзей святы Папа.
Адбылося таксама адкрыццё выстаўкі дзіцячых прац, прысвечаных пантыфікату Папы-славяніна, і канцэрт у выкананні парафіяльнай школы.
Такім чынам вернікі парафіі ўзгадалі важнае пасланне, якое пакінуў Ян Павел ІІ усяму свету і якое нагадвае людзям, што трэба пастаянна адкрываць свае сэрцы Хрысту.
Kс. Юрый Марціновіч