Skip to main content

Візітацыя парафіі ў Альбярціне: маліцеся праз заступніцтва св. Яна Паўла ІІ

vizit albercin1614 кастрычніка ў межах кананічнай візітацыі Слонімскага дэканату біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Маці Божай Каралевы Супакою ў Альбярціне. Душпастырскую апеку над гэтай супольнасцю нясе Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў.

У парафіяльнай святыні сабраліся шматлікія вернікі ўсіх пакаленняў, якія прынялі біскупа з вялікай сардэчнасцю і радасцю. Усе разам памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці, атачаючы малітвай пажылых і хворых.

Звяртаючыся да вернікаў, біскуп адзначыў, што ў гэтым месяцы прыпадае 40-я гадавіна Папам св. Яна Паўла ІІ. Іерарх падкрэсліў, што дзякуючы святому Касцёл на нашых землях атрымаў свае структуры і новы дух. Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заклікаў парафіян узносіць малітвы да Бога праз заступніцтва святога Папы.

На заканчэнне сустрэчы біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў вернікам пастырскае благаслаўленне.

Kс. Юрый Марціновіч