5-7 кастрычнiка ў Гудагаi ў кляштары сясцёр кармэлiтанак Дзiцяткi Езуса адбылiся “Днi малiтваў” для дзяўчат. Сустрэча была прысвечана тэме “Давер Богу ў жыццi св. Тэрэзы ад Дзiцяткi Езуса i мой давер Богу”.
У рэкалекцыях прынялі ўдзел дзевяць дзяўчат.
На “Днях малітвы” панавала вялікая ўзнёсласць духу. Сваімі ўражаннямі і думкамі падзяліліся самі ўдзельніцы:
“…сустрэча для мяне была вельмі цікавай тым, што шмат увагi было адведзена цiшынi i малiтве. Так здараецца, што заўсёды хочацца кудысьцi бегчы, нешта рабiць, змяняцца ў адзiны момант, у гэту хвіліну, і каб адразу быу нейкi вынiк. А тут разумеш, што чалавеку дадзены толькi цяперашнi момант, што не трэба чакаць заўтрашняга дня, бо як вынiк ён нiколi не наступiць. Не трэба думать, што калі ў мiнулым было нешта не так, то i цяпер нiчога не атрымаецца. Усё можно зрабiць, але не ў адзiн момант, а паступова. Вось тое, што прынесла супакой у маё сэрца”.
“Разумееш, што Богу не патрэбны нашыя ўчынкi, Яму патрэбна нашае сэрца, поўнае любовi i бязмежнага даверу. Што таксама знаходіць свае пацвярджэнне ў словах св. Тэрэзы ад Дзiцяткi Езуса: “Для Езуса мая душа даражэйшая за каштоўнае залатое iмшальнае начынне””.
“Усе мы былi разам, але ў той жа час кожная магла застацца адна ў каплiцы, у Божай прысутнасцi, i знайсцi тую самую цiшыню, якая прынесла шмат плёну. У гэтым усім цудоўна дапамагала прысутнасць св. Тэрэзы ад Дзiцяткі Езуса, яе прыклад дзiцячага даверу i шчырасцi.
На працягу гэтых дзён св. Тэрэза незаўважна кiдала свае думкi, i яны, як пялёсткі ружаў, спадалi на нашыя душы, ператвараючыся ў ласкi”.
JM