Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць у гонар Святога Крыжа прайшла ва Уселюбе

usilaub sw kryza 415 верасня ў парафіі ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Святога Крыжа. У адным з найстарэйшых касцёлаў Беларусі ў гэты дзень сабраліся шматлікія парафіяне і госці.

Урачыстасці ўзначаліў кс. Андрэй Радзевіч, пробашч парафіі ў Бярозаўцы. У гаміліі святар адзначыў, што крыж дае кожнаму чалавеку надзею, а таксама становіцца шляхам духоўнага перамянення і нават умацавання.

Сваім спевам упрыгожыў адпустовую ўрачыстасць моладзевы хор “Calasanz” са Шчучына.

usilaub sw kryza 6

На заканчэнне пробашч парафіі кс. Віталій Цыбульскі падзякаваў усім, хто прыняў удзел у святкаванні.

Святыня ў вёсцы Уселюб – архітэктурны помнік пачатку XV стагоддзя, значная гісторыка-культурная каштоўнасць і важная славутасць Беларусі. Касцёл пабудаваны ў 1433 г. i з’яўляецца ў сваёй аўтэнтычнай аснове найбольш раннім узорам готыкі з вядомых на тэрыторыі Беларусі помнікаў мураванага каталіцкага храмабудаўніцтва.

Kс. Юрый Марціновіч