Skip to main content

Акцыя "Аднаўленне святынь Беларусі" прайшла ў гродзенскім м-не Альшанка

akcyja brsm 4Гродзенскі абласны этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі" прайшоў у Гродне ў самым маладым мікрараёне – на Альшанцы. Падчас акцыі ўдзельнікі валанцёрскага руху "Добрае Сэрца" добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю, а таксама дапамаглі з прыбіраннем унутры капліцы Святога Духа. Працягам акцыі стала спатканне моладзі з каталіцкім, праваслаўным святарамі і старшынёй іудзейскай рэлігійнай абшчыны. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі абласной арганізацыі БРСМ.

"Моладзь цікавілі пытанні, звязаныя з верай, выхаваннем дзяцей, стаўленнем Касцёла да інтэрнэту. У сваю чаргу мы цікавіліся ў хлопцаў і дяхўчат, што неабходна зрабіць, каб іх аднагодкі “знайшлі дарогу” ў святыню. Сустрэча атрымалася экуменічнай. Дзякуючы прысутнасці праваслаўнага пробашча парафіі ў Альшанцы і прадстаўніка іўдзеяў Гродзеншчыны, маладыя людзі ўбачылі наш агульны погляд і падыход да цяжкасцяў жыцця. Спадзяюся, што ў мікрараёне Альшанка такія сустрэчы будуць пастаяннымі", - адзначыў у каментары grodnensis.by кс. кан. Павел Салабуда, пробашч мясцовай парафіі.

АМ