Skip to main content

Вернікі з Іўя прыбылі да Маці Божай Тракельскай на роварах

piligrymka iw tr 42 верасня амаль 30 вернікаў іўеўскай парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла здзейснілі роварную пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях. Духоўным апекуном пілігрымкі быў пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі.

На парозе навучальнага і катэхетычнага года ўдзельнікі пілігрымкі маліліся асаблівым чынам за ўсіх дзяцей і моладзь, якія пачынаюць новы год вучобы. Яны агарнулі малітвамі і ўсіх настаўнікаў і выхаўцаў, каб тыя ўмела перадавалі веды і жыццёвую мудрасць сваім вучням.

piligrymka iw tr 19

У тракельскім санктуарыі пілігрымы маглі прадставіць Марыі таксама свае асабістыя просьбы і інтэнцыі.

Пілігрымка завяршылася святой Імшой перад цудадзейным абразом Маці Божай Каралевы сем’яў, падчас якой дзякавалі за ўсё дабро, якое спазналі асабліва дзеці і моладзь на сёлетніх канікулах.

Кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі падзякаваў пілігрымам за гэтую ініцыятыву і запрасіў наведваць Тракелі часцей, асабліва тады, калі чалавек не ведае, якое прыняць рашэнне.

Kс. Юрый Марціновіч