Skip to main content

Валанцёры «Caritas» Іўe наведалi Мальтыйскую службу дапамогі

malta 53 16 па 21 жніўня ў г. Дзінклаге (Германія) праходзіла iнтэграцыйная сустрэча валанцёраў "Caritas" Іўe з валанцёрамi Мальтыйскай службы дапамогі "Malteser". Беларускую делегацыю ўзначалiў кс. Ян Гавецкi, пробашч парафii св. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўе.

 

Мальтыйская служба дапамогі на працягу многіх гадоў пастаўляе гуманітарную дапамогу ў Іўе.

malta 12

За час прыбывання ў Германіі валанцёры сустрэліся з мэрам горада Дзінклаге Фрэнкам Бітнерам, убачылі працэс прыняцця і адпраўкі гуманітарнай дапамогі, убачылі медыцынскія установы "Malteser". Таксама валанцёры наведалі гарадскую школу, і кляштар сястер бенедыкцянак.

На абратнай дарозе група заехала ў горад Свебодзін (Польшча), дзе ўбачыла самую вялікую статую Хрыста ў свеце і польскi Ліхэнь, дзе наведала базiліку Найсвяцейшай Панны Марыі – Балеснай Каралевы Польшчы.

Раман Ярмош