Skip to main content

Шостая гадавіна смерці Слугі Божага Яна Паўла II

2 красавіка а 19-й гадзіне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч адправіў у гродзенскай базыліцы св. Імшу ў інтэнцыі Слугі Божага Яна Паўла II у шостую гадавіну яго смерці. Актыўны ўдзел у св. Імшы прыняла моладзь з Акадэміцкага душпастырства „Open”: маладыя людзі прачыталі чытанні, спявалі псальмы, арганізавалі працэсію дароў. З гаміліяй звярнуўся да вернікаў кс. Антоні Грэмза, які прыгадаў некаторыя аспекты жыцця і дзейнасці папы-паляка.
Пасля св. Імшы душпастырства „Open” арганізавала малітоўнае чуванне, прысвечанае Яну Паўлу II. Моладзь спявала, малілася, паказвала на праектары кадры, што апавядалі пра жыццё Яна Паўла II. Разам з душпастырствам і вернікамі чуваў кс. бп Аляксандр. У гонар вялікага Папы перад базылікай запалілі знічы.
Мы запыталі прысутную на чуванні моладзь, кім для іх з’яўляецца Ян Павел II. Вось некаторыя адказы:
- Ян Павел II быў папам, які наведаў увесь свет. Дзякуючы яго вучэнню вера ў Хрыста папулярна сёння ў многіх краінах. Тут, у Беларусі, мы вельмі яго кахаем.
- Гэта мой апякун. Я малюся да яго.
- Сучасным сведкам моцнай веры.
- Быў вялікім чалавекам. Яго вучэнне сёння вельмі актуальна. Ён вельмі шмат часу праводзіў з моладдзю, кахаў яе, адкрыў нам міласэрнага Езуса.

    Выказванні моладзі пра Яна Паўла II:
Аня: {audio}mp3/ania.mp3{/audio}
    Альбіна: {audio}mp3/albina.mp3{/audio}