Skip to main content

Свае ў свайго. Біскуп Аляксандр Кашкевіч сустрэўся з вернікамі з Эйшышак

lid gosci118 жніўня група вернікаў з парафій у Эйшышках, Бутрыманцах і Яшунах (Літва) прыбыла з турыстычнай мэтай у Гродна. Прабыванне ў горадзе над Нёманам яны пачалі з сустрэчы са сваімі земляком – біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам, які паходзіць з парафіі ў Эйшышках.

Іерарх сустрэўся з групай у складзе 55 чалавек у біскупскай курыі, распавёўшы ім гісторыю Гродзенскай дыяцэзіі і горада Гродна.

У сваім слове біскуп падкрэсліў, што горад над Нёманам мае багатую гісторыю, бо звязаны з асобай св. каралевіча Казіміра, Стэфана Баторыя, Элізы Ажэшкі, а ў 1922–1927 гг. быў пазначаны прысутнасцю св. Максімільяна Марыі Кольбэ.

lid gosci2Звяртаючыся да сваіх землякоў, іерарх прызнаўся, што вельмі часта вяртаецца ў думках у свой родны куток, дзе ўсё пачалося, памятае пра яго ў сваіх малітвах. “Вы прынеслі мне кавалачак роднай зямлі. Дзякуй вам за гэта!” – дадаў біскуп.

На заканчэнне госці атрымалі ад іерарха памятныя падарункі і пастырскае благаслаўленне. Затым літоўцы адправіліся знаёміцца з каралеўскім горадам Гродна.

Kс. Юрый Марціновіч