Skip to main content

Сустрэча душпастырства журналістаў

3 красавіка ў Пабрыгіцкім касцёле адбылася чарговая сустрэча Душпастырства журналістаў. Традыцыйна яна распачалася св. Імшой, падчас якой кс. Павел Салабуда, спасылаючыся на нядзельнае Евангелле, прыгадаў слухачам пра тое, што журналіст павінен мець адкрытыя вочы на штодзённае жыццё чалавека.
Заўважаючы не сенсацыі, а праўду чалавечага жыцця, журналіст павінен даверыцца Езусу, які шырока адкрывае яго вочы на штодзённыя клопаты. Падчас сустрэчы, якая адбылася пасля св. Імшы ў падзямеллі Пабрыгіцкага касцёла, госцем журналістаў быў кс. Антоні Грэмза. Кс. Антоні расказаў сабраным пра планаваную паездку ў Мадрыт на Сусветныя дні моладзі. У прыязнай атмасферы журналісты паразмаўлялі пра ролю сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці Касцёла. Наступная сустрэча Душпастырства адбудзецца 3 мая ў Пабрыгіцкім касцёле а 16-й гадзіне. Шчыра запрашаем усіх, чыя прафесійная дзейнасць у нейкай ступені звязана з любой формай журналісцкай работы.