
КОНКУРС ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ.
Напішы малітву ў інтэнцыі дзяцей: аб чым Ты хацеў бы папрасіць, падзякаваць, перапрасіць, праславіць Бога ад уласнага імя, сваіх сяброў і сябровак, а нават тых дзяцей, якіх Ты не ведаеш.
Самыя прыгожыя малітвы будуць адзначаны і прачытаны падчас Першага дыяцэзіяльнага дня дзіцяці.
Напісаныя малітвы просім дасылаць на адрас рэдакцыі: вул. К. Маркса, 4, 230025 Гродна з допісам на канверце: “Першы дыяцэзіяльны дзень дзіцяці” да 20 красавіка.