Skip to main content

Рэкалекцыі для міністрантаў адбыліся ў Гродзенскай семінарыі

rek seminaryja 15З 30 ліпеня па 2 жніўня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя распазнанню жыццёвага паклікання. Каля паўсотні хлопцаў сустрэліся на супольнай малітве, каб разважаць над тэмай “Моцныя ў Хрысце”.

Створаныя ў семінарыі ўмовы спрыялі таму, каб удзельнікі сустрэчы адчулі тую атмасферу, якая пануе падчас духоўнай фармацыі будучых святароў. Хлопцы разважалі над Божым Словам, удзельнічалі ў св. Імшы і адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, працавалі ў групах, слухалі канферэнцыі і адпачылі на Аўгустоўскім канале. Міністранты мелі магчымасць даведацца пра штодзённае жыццё клерыкаў, задаць розныя пытанні падчас індывідуальных канферэнцый і размоў з душпастырам пакліканняў.

rek seminaryja 12

Спадзяемся, што для юнакоў гэтыя рэкалекцыі сталі добрай нагодай для таго, каб глыбей пазнаць саміх сябе, аднавіць сувязь з Хрыстом і зразумець тое, што Бог для кожнага чалавека падрыхтаваў асабісты і непаўторны шлях да святасці.

Яўген Амасёнак, семінарыст