Skip to main content

Сустрэча міністрантаў у Сапоцкіне

З 1 па 3 красавіка ў рэкалекцыйным цэнтры ў Сапоцкіне адбудзецца чарговая сустрэча міністрантаў. Яе патронам будзе св. Юзаф Егіпецкі. Міністранты і іншыя хлопцы, якія імкнуцца распазнаць сваё пакліканне, будуць задумвацца над сваім жыццёвым шляхам, разважаючы жыццё і ўчынкі гэтага Святога.
Запрашаем усіх хлопцаў, якія хацелі б распазнаць свой жыццёвы шлях, прыняць удзел у сустрэчы. Выезд 1 красавіка а 17-й гадзіне ад Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.