Skip to main content

Ужо ў трэці раз адбылася пілігрымка на роварах са Шчучына ў Тракелі

na rowarah 1“Не бойся, толькі вер” – пад такім дэвізам у гэтым годзе вырушыла моладзевая пілігрымка на роварах са Шчучына ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелі.

На працягу трох дзён пілігрымы пераадолелі 140 км. Па дарозе яны маглі ўбачыць шмат цікавых месцаў, любавацца прыгажосцю прыроды і пазнаёміцца з надзвычай прыемнымі людзьмі.

Кожны дзень у праграме, безумоўна, было месца на малітву і Эўхарыстыю, супольныя спевы і канферэнцыі, з якімі выступілі спецыяльна запрошаныя святары і якія былі прысвечаны розным тэмам, прапанаваным моладдзю раней.

na rowarah 8

Час пілігрымак – гэта таксама час усталявання ці аднаўлення блізкіх адносін з Богам. У цішыні і засяроджанасці, у спевах і малітвах Бог дае адкрыць сябе нанова, што дазваляла, нягледзячы на стомленасць, дождж, гарачыню і іншыя цяжкасці, не забываць пра найважнейшую мэту – пакланіцца Найсвяцейшай Маці і скласці ля Яе ног увесь свой боль і радасці, усяго сябе.

Акрамя таго, пілігрымка – час, калі кожны з яе ўдзельнікаў набліжаецца да самога сябе, калі ўся група адчувае сябе як адна вялікая сям’я.

Думаецца, што, нягледзячы на невялікую колькасць удзельнікаў пілігрымкі на роварах са Шчучына, усе яе мэты і намеры былі рэалізаваны.

А. Віталь Слука SP

Фота: Анастасія Цыбульская