У суботу 26 сакавіка ў Пабрыгіцкім касцёле а 15-й гадзіне пачаўся Дзень засяроджвання Душпастырства настаўнікаў і выхаваўцаў, які быў своеасаблівай духоўнай падрыхтоўкай да бэатыфікацыі Яна Паўла II.Настаўнікі і выхаваўцы мелі час на малітву, ціхае засяроджванне падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзь. Душпастыр настаўнікаў кс. Антоні Грэмза звярнуўся да прысутных з канферэнцыяй аб Божай міласэрнасці і яе ролі ў жыцці кожнага хрысціяніна.
