3 ліпеня вырушыла пешая пілігрымка Ашмянскага дэканата ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
У першы дзень свайго шляху найперш маладыя людзі, якія ўтвараюць пілігрымку, прынялі ўдзел у святой Імшы ў касцёле свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках.
Падчас Эўхарыстыі яны маліліся аб тым, каб гэтая пілігрымка прынесла ў будучыні благаслаўлёныя плёны ў жыцці кожнага яе ўдзельніка.
У санктуарый у Тракелях пілігрымка прыбудзе ў пятніцу 6 ліпеня, каб прыняць удзел у сёлетніх адпустовых урачыстасцях.
Kс. Юрый Марціновіч