Skip to main content

У абароне жыцця ненароджаных дзяцей

25 сакавіка а 18 гадзіне ў гродзенскай катэдральнай базыліцы было адпраўлена набажэнства Крыжовага шляху. Яго ўзначалілі ўдзельнікі кола Абароны жыцця Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Клерыкі, якія да яго належаць, моляцца за ненароджаных дзяцей, а таксама за тых, хто вырашае забіць ненароджанае дзіця, прапануе аборт або прымушае да яго.
Ва Урачыстасць Звеставання Пана ўдзельнікі кола правялі ў гродзенскіх парафіях набажэнствы Крыжовага шляху, прысвечаныя абароне пачатага жыцця. У разважаннях каля паасобных стацый Крыжовага шляху былі ўзняты пытанні бацькоўскай адказнасці, місіі маці, граху забойства ненароджанага дзіцяці (аборту). Семінарысты заахвочвалі вернікаў далучыцца да малітвы за ненароджаных дзяцей.