Skip to main content

Парафіяльны фэст адбыўся ў Тракелях

fest trakeli 152 ліпеня ў касцёле Наведзінаў НПМ у Тракелях прайшоў парафіяльны адпуст. У гэты дзень мясцовыя вернікі мелі магчымасць прыняць удзел у св. Імшы а 10-ай, 13-ай і 18-ай гадзіне. Дзённую ўрачыстасць упрыгожыў спевам лідскі хор "Крэсавяцы". Пасля вячэрняй службы парафіяне заспявалі Марыйны апэль і прайшлі працэсіяй са свечкамі вакол святыні, несучы абраз Маці Божай Каралевы Нашых Сем'яў. Падчас кожнай св. Імшы касцёл поўніўся вернікамі.

"Мы павінны памятаць, што Марыя з'яўляецца нашай Нябеснай Маці. Вы можаце звяртаццца да Яе, як да сваёй роднай матулі: давяраць усе радасці і смуткі, раіцца в ўсіх сітуацыях, якія бянтэжаць вас у большай ці меншай ступені", - адзначыў падчас урачыстасці новапрызначаны пробашч тракельскай парафіі кс. Юрый Бяганскі. 

На заканчэнне дня мясцовыя вернікі даверылі апецы Святой Панны ўсіх пілігрымаў, якія ў дадзены момант крочаць у дыяцэзіяльны санктуарый. Паломнікі звычайна прыбываюць у Тракелі ў першую пятніцу пасля 2 ліпеня.

АМ