Skip to main content

Стартавала ХХ юбілейная пілігрымка Гродна-Тракелі

pil trakeli 232 ліпеня а 9 гадзіне раніцы традыцыйна ў гродзенскім касцёле імя св. Францішка Ксаверыя адбылася св. Імша для ўдзельнікаў ХХ юбілейнай пілігрымкі “Гродна-Тракелі”, якая распачала паломніцтва. Св. Імшу ўзначаліў кс. Павел Салабуда, кіраўнік пілігрымкі. Звяртаючыся з прывітальным словам да вернікаў, ён пажадаў ім аднавіць свае духоўныя сілы і ўзмацніць веру падчас шляху. “Наша пілігрымка стала добрай традыцыяй сведчання  моцы духа для людзей, якія побач”, - дадаў святар.

Кс. Павел заахвоціў вырушыць у гэтае нялёгкае, але прыгожае падарожжа не толькі маладзёнаў, але і людзей старэйшага ўзросту. 

Гамілію да вернікаў падчас св. Імшы прамовіў кс. Ян Радзюк, які на працягу многіх гадоў спадарожнічае пілігрымам у шляху да Марыі. Святар адзначыў, што “паломнікі - сведкі Хрыста і, несучы крыж наперадзе шэсця, падкрэсліваюць, што з’яўляюцца сапраўднымі апосталамі Езуса”. 

pil trakeli 18

Дэвіз сёлетняга паломнітцва - ”Марыя наша Маці”. З гэтымі словамі да Святой Панны вырушыла больш за 100 чалавек.

Даведка: 
Свята цудатворнага абраза Маці Божай Тракельскай адзначаецца на дыяцэзіяльным узроўні з 1994 года па распараджэнні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. З 1998 года ў санктуарый ладзяцца традыцыйныя пілігрымкі. У пачатку ліпеня тысячы вернікаў з розных куткоў дыяцэзіі накіроўваюцца ў Тракелі, каб ушанаваць рэліквію.

Вольга Сяліцкая