
Гэтыя дні моладзь правядзе ў супольнай малітве і забаве. Падчас катэхэзы маладыя людзі пачуюць пра патронаў Сусветных дзён моладзі. Кожнага маладога чалавека будзе духоўна суправаджаць бл. Папа Ян Павел II.
З нагоды дыяцэзіяльных Дзён моладзі заахвочваем Вас, дарагая моладзь, да дасылання на адрас нашага партала сведчанняў сваёй веры (СВЕДЧАННЕ МАЛАДОГА ЧАЛАВЕКА). Найлепшыя сведчанні будуць прачытаны падчас Сустрэчы маладых, а іх аўтары атрымаюць узнагароды.
Пазнаёміцца з праграмай сёлетніх Дзён моладзі, прачытаць сведчанні, а таксама даведацца пра мінулыя Дні моладзі можна ў спецыяльнай рубрыцы нашага партала "Дні Моладзі 2011".
Праграма Дзён моладзі
Пятніца, 6 мая
З 15.00 – прыём груп
18.45 – маёвае набажэнства
19.00 – прывітанне і св. Імша
Вячэра
21.00 – Марыйны зварот і канферэнцыя
21.45 - канцэрт, супольная забава
Субота, 7 мая
9.00 – ранішнія малітвы
9.45 – катэхэзы ў катэхэзе (святыя апекуны Сусветных дзён моладзі)
11.30 – вынікі і прэзентацыі груп
Абед
15.00 – прэзентацыі і знаёмствы
16.30 – пасхальная Вігілія ў дарозе
18.00 – св. Імша (Германішкі)
19.30 – маёвае набажэнства ў дарозе да Воранава
Вячэра
21.00 – Эўхарыстыя. Адарацыя і Сакрамэнт Споведзі
22.00 – канцэрт моладзевых гуртоў
Нядзеля, 8 мая
8.30 – св. Імша
Канцэрт