Skip to main content

Вынікі Х юбілейнай Парафіяды (+відэа)

parafijada zakanczenne 3721 чэрвеня адбылося падвядзенне вынікаў і вызначэнне найлепшых удзельнікаў Х юбілейнай Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.

У гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла цырымонія ўзнагароджання і ўручэння памятных падарункаў. У ёй прыняў удзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які з самага пачатаку існавання Парафіяды ў дыяцэзіі нясе над ёю ганаровы патранат.

Належыць падкрэсліць, што тры першыя месцы па традыцыі займаюць тыя ж парафіі, якія кожны год паказваюць высокую ступень падрыхтоўкі як у конкурсах ведання жыцця Касцёла, біблейскім, тэатральным і музычным, так і на стадыёне.

Першае месца заняла парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі,

другое — парафія Святой Сям’і ў Лідзе,

трэцяе — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне (Аўгустовак).

У кожным элеменце трыяды “святыня — тэатр — стадыён” таксама былі вызначаны пераможцы:

Святыня — парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі.

Тэатр — парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі.

Стадыён — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы).

 

Прапануем азнаёміцца з усімі вынікамі Парафіяды і чарговасцю занятых месцаў:

 

4-е месца – парафія Св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах

5-е месца – парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах

6-е месца – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы)

7-е месца – парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка)

8-е месца – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме

9-е месца – парафія Святога Духа ў Гродне (Альшанка)

10-е месца – парафія Спаслання Духа Святога ў Бярозаўцы

11-е месца – парафія Маці Божай Анёльскай у Гродне (францішканскі)

12-е месца – парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Зельве

13-е месца – парафія Свв. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве

14-е месца – парафія Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (катэдра)

15-е месца – парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

16-е месца – парафія Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні

17-е месца – парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара)

18-е месца – парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне

19-е месца – парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец)

20-е месца – парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Валкалаце (Віцебская дыяцэзія)

21-е месца – парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках

22-е месца – парафія Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы

23-е месца – парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах

24-е месца – парафія Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі

25-е месца – парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Андрэя Баболі ў Мінойтах

26-е месца – парафія Св. Юзафа ў Гродне

27-е месца – парафія Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (бернардынскі)

28-е месца – парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры

29-е месца – парафія Св. Вацлава ў Ваўкавыску

30-е месца – парафія Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы

 

Віншуем усіх з перамогай!

 

10-я юбілейная Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі адбылася ў Гродне 18-21 чэрвеня. Cустрэча, якая складаецца з трыяды “святыня – тэатр – спорт”, праходзiла пад дэвізам “Жыць Евангеллем”.

 

Удзел у ёй прынялі каля 500 чалавек з 30 парафій. Упершыню ў ёй удзельнічала група з Віцебскай дыяцэзіі (Валкалата). У правядзенні мерапрыемства дапамагaлі 25 валанцёраў.

 

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Баляслаў Гавецкі