15 чэрвеня адбыўся святочны канцэрт у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці, які завяршыў "Канікулы з Богам-2018”. Напрыканцы выступаў спадар Алег Гарбачоў скіраваў словы падзякі ўсім арганізатарам і выхавацелям летніку: "Дзякуй за падрыхтоўку мерапрыемстваў, вашыя ідэі, працу ў сталовай, малітвы, катэхезы і выхаванне дзяцей. Вы малайцы!”
На працягу двух тыдняў дзеці прымалі актыўны ўдзел у жыцці летніку: малітве, катэхезе, забаўляльных мерапрыемствах. Як заўважылі выхавацелі, хлопцы і дзяўчаты моцна змяніліся за гэты час: яны сталі бліжэй да Бога, знайшлі новых сяброў, навучыліся чамусьці новаму. Некаторыя асвоілі гульню ў тэніс і на гітары, некаторыя вырашылі ўступіць у супольнасць міністрантаў і "Рух Марыі".
У летніку працавала больш за 15 валанцёраў. Таццяна Бортнік, якая ўжо не першы год прымае ўдзел у гэтым мерапрыемстве, адзначае: "Мне тут вельмі падабаецца, прыемна, што можна зрабіць штосьці для сваёй парафіі. Прыемна бачыць шчаслівых дзяцей, якія не "сядзяць" у тэлефоннах, а праводзяць свой час з Богам ".
На заканчэнне апошняга дня хлопцы і дзяўчаты ўтварылі кола і разам са сваімі выхавацелямі ў малітве падзякавалі Пану Богу за праведзеныя з Ім два тыдні.
Арганізатары спадзяюцца, што дзеці і надалей будуць блізка Госпада.
Вадзім Яблонскій