Запрашаем усіх на моладзевае чуванне, якое адбудзецца 2 красавіка ў гродзенскай катэдры. У гэты дзень а 19 вечара будзе адпраўлена св. Імша, а пасля яе адбудзецца малітоўнае чуванне ў касцёле. Дэвізам гэтага малітоўнага вечара будуць словы “Будучыня – у нашых сэрцах”.
Гэтае чуванне павінна духоўна падрыхтаваць кожнага з нас да беатыфікацыі папы Яна Паўла II, якая адбудзецца 1 траўня ў Рыме. Запрашаем усіх жадаючых на супольную малітву ў нашай катэдры.