19 сакавіка кс. бп Аляксандр Кашкевіч узначаліў урачыстую св. Імшу ў капліцы вёскі Гінавічы (пар. Галынка). Гэтую капліцу як сямейную пабудаваў сп. Юзаф Краўчук. 14 верасня 1995 г. капліца была асвечана кс. бп Аляксандрам. У гэты дзень спадар Юзаф перадаў капліцу парафіі, каб вернікі маглі збірацца тут на супольную малітву.У гаміліі кс. Раман Катлімоўскі прыгадаў вернікам праўдзівы прыклад бацькоўства, які дае нам св. Юзаф. Казнадзей заклікаў вернікаў да міласэрнасці і ахвярнага сэрца. Пасля св. Імшы была асвечана памятная дошка, а кс. пробашч Павел Гедройць у кожную апошнюю суботу адпраўляе ў гэтай капліцы святую Імшу.
