Skip to main content

Tракелі: інаўгурацыя новай святарскай рады і калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі

rada 911 чэрвеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася першая сустрэча новай святарскай рады і калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі.

Абедзве структуры пачалі сваю дзейнасць у новым складзе на перыяд наступных 5 гадоў (2018-2023).

У святарскую раду былі пакліканы святары ў адпаведнасці з пасадай, якую займаюць, з выбарам прэзбітэрыя дыяцэзіі і з прызначэннем біскупа Гродзенскага.

Як тлумачыць Кодэкс Кананічнага Права, святарская рада – гэта супольнасць святароў, што з’яўляецца як бы сенатам біскупа і прадстаўляе прэзбітэрый. Яе задача – падтрымка біскупа ў кіраванні дыяцэзіяй, каб як найбольш павялічвалася пастырскае дабро даверанай яму часткі Божага народу.

 

Члены рады ў адпаведнасці з пасадай:

- дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі – генеральны вікарый

- кс. канонік Цэзарый Міх – судовы вікарый

- кс. канонік Уладзімір Гуляй – біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Лідскай акругі

- кс. канонік Ян Кучынскі – біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Гродзенскай акругі

- кс. канонік Юзаф Багдзевіч – біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Смаргонскай акругі

- кс. канонік Аляксандр Мацкевіч – канцлер Гродзенскай курыі

- кс. Віталій Вайцяхоўскі – рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

 

Члены рады ў адпаведнасці з выбарам:

- кс. канонік Чэслаў Паўлюкевіч – пробашч і кусташ санктуарыя Пана Езуса Журботнага ў Росі

- кс. Андрэй Зноска – пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе

- кс. Ян Рушніцкі – дэкан дэканату Гродна-Захад і пробашч парафіі Св. Станіслава і св. Максімільяна ў Каробчыцах

- кс. Томаш Ксянжкевіч CMF – пробашч парафіі Хрыста Валадара ў Азёрах

- кс. канонік Ян Пузына – дэкан Ашмянскага дэканату і пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах

- кс. канонік Генрык Яблонскі – дэкан Радунскага дэканату і пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці

- кс. Юрый Кузьміч – дэкан Шчучынскага дэканату і пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары

- кс. Антоні Казлоўскі – пробашч парафіі Св. Юды Тадэвуша ў Вішневе

- кс. канонік Антоні Грэмза – віцэ-канцлер Гродзенскай курыі

 

Члены рады ў адпаведнасці з прызначэннем:

- а. Андрэй Шчупал CSsR – духоўны айцец святароў Гродзенскай дыяцэзіі

Калегія кансультантаў – гэта дыяцэзіяльны орган, члены якога ў адпаведнасці з прызначэннем з’яўляюцца членамі святарскай рады. Да задач калегіі належыць выкананне дарадчых заданняў, даручаных ёй дыяцэзіяльным біскупам.

Калегія кансультантаў мае асаблівыя паўнамоцтвы ў перыяд вакантнасці біскупскай сталіцы. Калі дыяцэзія не мае свайго біскупа, да задач калегіі належыць між іншым прызначэнне адміністратара дыяцэзіі.

 

У Гродзенскай дыяцэзіі ў склад калегіі ўвайшлі:

- дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі – генеральны вікарый

- кс. канонік Аляксандр Мацкевіч – канцлер Гродзенскай курыі

- кс. канонік Уладзімір Гуляй – біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Лідскай акругі

- кс. канонік Ян Кучынскі – біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Гродзенскай акругі

- кс. канонік Юзаф Багдзевіч – біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Смаргонскай акругі

- кс. канонік Генрык Яблонскі – дэкан Радунскага дэканату і пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці

- кс. канонік Антоні Грэмза – віцэ-канцлер Гродзенскай курыі.

 

Kс. Юрый Марціновіч