Skip to main content

Канфірмацыя і Першая святая Камунія адбыліся ў парафіі ў Войстаме

wojstam 3410 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме (Смаргонскі дэканат). Падчас Імшы 10 дзяцей упершыню прынялі Езуса ў святой Камуніі, а каля 40 чалавек – сакрамэнт канфірмацыі.

Урачыстасць пачалася перад святыняй, дзе бацькі ўдзялілі дзецям, прыступаючым да Першай святой Камуніі, сваё благаслаўленне. Затым у працэсіі ўсе ўвайшлі ў касцёл, дзе адбылася Эўхарыстыя.

На святой Імшы біскуп Аляксандр Кашкевіч маліўся асаблівым чынам за ўсіх, хто ўтварае парафіяльную супольнасць у Войстаме: за дзяцей, моладзь і дарослых.

Звяртаючыся да дзяцей, іерарх падкрэсліў важнасць гэтага дня і тое, што Езус не хоча быць для іх аднаразовым госцем, толькі ў гэты ўрачысты дзень, а прыходзіць, каб назаўсёды пасяліцца ў сэрцы чалавека.

wojstam 16

Кандыдатам да сакрамэнту канфірмацыі біскуп пажадаў, каб прынятыя дары Духа Святога спадарожнічалі ім праз усё жыццё і дапамагалі ў барацьбе са злом і спакусамі.

На заканчэнне дзеці і моладзь выказалі ўдзячнасць за ласку ўвядзення іх на сцежкі абвяшчэння Добрай Навіны. Яны падзякавалі свайму пробашчу кс. Уладзіславу Сурвілу, катэхетам за падрыхтоўку і сваім бацькам за клопат аб развіцці іх веры.

Ксёндз Уладзіслаў Сурвіла, падсумоўваючы гэтыя нештодзённыя ўрачыстасці ў парафіі, выказаў усім падзяку за дар супольнай малітвы і за прабыванне разам, якое з’яўляецца будаваннем жывога Касцёла.

Kс. Юрый Марціновіч