3 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы) прайшла сустрэча валанцёраў VIII Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці.
На сустрэчы сабраліся маладыя людзі з усіх парафій Гродна, якія бралі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы свята для дзяцей.
Падчас сустрэчы кс. Юрый Марціновіч, галоўны арганізатар Дня дзіцяці, яшчэ раз падзякаваў усім валанцёрам за тое, што яны ахвяравалі свой час, каб прынесці шмат радасці дзецям, хоць рыхтуюцца да экзаменаў і залікаў у навучальных установах.
Усе разам узгадалі радасныя хвіліны, якія правялі з дзецьмі ў гэтае свята. Многія выказаліся за тое, што ў наступным годзе трэба яшчэ больш пастарацца, каб Дзень дзіцяці прайшоў на яшчэ вышэйшым узроўні.
Сустрэча завяршылася смажаннем каўбасак ля вогнішча і хрысціянскімі забавамі.
Ганна Глябовіч