Skip to main content

Дзеці Іўя за жыццё і мір: велапрабег

welaprabeg 43 чэрвеня ў Іўі адбыўся традыцыйны велапрабег пад дэвізам “Дзеці Іўя за жыццё і мір”. Мерапрыемства было арганізавана кс. Янам Гавецкім, пробашчам парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла, з нагоды Міжнароднага дня дзіцяці.

Удзельнікі велапрабегу праехалі вуліцамі свайго горада, а таксама завіталі да дзяўчынкі-інваліда Насці, каб падтрымаць яе малітвай.

Суправаджалі “велапрацэсію” супрацоўнікі ДАІ Іўеўскага РАУС. На завяршэнне велапрабегу ўсе ўдзельнікі атрымалі прыемны падарунак — марожанае і слодычы.

Падобная акцыя праходзіць у Іўі ўжо некалькі гадоў запар і арганізуецца каталіцкай парафіяй.

Kс. Юрый Марціновіч