Skip to main content

Нацыянальны “Карытас” правёў у Смаргоні трэнінг па фінансавай граматнасці ў другі раз

karytas u smargoni 1Трэнінг на тэму фінансавай граматнасці “Сплануй сваю будучыню” ў другі раз прайшоў 13 мая пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні. Арганізавала семінар рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 

Падчас трэнінгу слухачы разам здабывалі неабходныя веды, разуменне і навыкі ў планаванні сямейнага бюджэту. Удзел у ім прынялі найперш маладыя сужэнствы. Арганізатары спадзяюцца, што гэта дапаможа ім стаць больш мэтанакіраванымі і адказнымі ў штодзённым жыцці.

Прысутныя вучыліся таксама вызначaць мэты і прыярытэты пры фарміраванні сямейнага бюджэту, вывучалі стратэгіі, якія дазволяць рабіць правільны выбар і рэалізаваць асабістыя фінансавыя планы.

Kс. Юрый Марціновіч