Skip to main content

8 новых ганаровых канонікаў прызначана ў Гродзенскай дыяцэзіі

kanoniki pryznaczenne 34Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч 8 мая ўзвёў у годнасць ганаровых канонікаў катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра восем святароў.

Іерарх абвясціў аб прызначэнні падчас святой Імшы, якую ўзначаліў у капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

 

Tытул ганаровага каноніка атрымалі наступныя святары Гродзенскай дыяцэзіі:

кс. прэлат Юрый Лявінскі, выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне,

кс. Аляксандр Мацкевіч, канцлер гродзенскай курыі,

кс. Валерый Быкоўскі, пробашч парафіі Імя Найсвяцейша Панны Марыі і св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах,

кс. Віктар Мыслюк, пробашч парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе.

kanoniki pryznaczenne 32

Таксама ў гэты дзень ганаровымі канонікамі былі прызначаны наступныя святары, якія служылі ў Гродзенскай дыяцэзіі раней:

кс. Раман Катлімоўскі, шматгадовы выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, зараз служыць у Радамскай дыяцэзіі (Польшча),

кс. прэлат Лешэк Дамагала, шматгадовы пробашч і кусташ у Капцёўцы, зараз служыць у Келецкай дыяцэзіі (Польшча),

кс. Андрэй Садоўскі, шматгадовы эканом Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, зараз служыць у Беластоцкай архідыяцэзіі (Польшча),

кс. Юзаф Ашкеловіч, святар Віленскай архідыяцэзіі (Літва), які пабудаваў святыні ў Паляцкішках (Воранаўскі дэканат) i Анжадаве (Ашмянскі дэканат).

 

Узводзячы святароў у годнасць ганаровых канонікаў, біскуп Аляксандр Кашкевіч выказаў ім удзячнасць за адданае служэнне Касцёлу на Гродзеншчыне.

Kс. Юрый Марціновіч