Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Адбылася пілігрымка жанчын з Ашмян да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах

7 Мая 2018
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 07 Мая 2018

baruny 476 мая адбылася пілігрымка жанчын, маці, а таксама дзяўчат – будучых маці – з Ашмян у санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Пілігрымка сёлета прайшла ў дзявяты раз.

У пілігрымскі шлях вырушыла ў гэты сонечны дзень больш за 300 чалавек не толькі з Ашмян, але і з ваколіц, а таксама з Астраўца і Смаргоні. Адметнасцю гэтай пілігрымкі з’яўляецца тое, што ў ёй прымаюць удзел толькі жанчыны.

baruny 26

Мамы дзякавалі за свае сужэнствы і за дзяцей і прасілі патрэбныя ласкі для іх, а маладыя дзяўчаты маліліся аб шчаслівым сужэнстве для сябе і выбары жыццёвага шляху.

Жанчынам спадарожнічалі навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У праграме пілігрымкі былі Гадзінкі да Маці Божай, канферэнцыя, Вяночак да Божай Міласэрнасці і Ружанец. Удзельнікі супольна маліліся аб адвазе для сучасных жанчын, аб тым, каб яны маглі перадаваць жыццё і веру, а таксама каб стаялі на варце чысціні звычаяў.

baruny 2

Па дарозе пілігрымаў вельмі сардэчна віталі жыхары вёсак, частуючы іх тым, што маюць: бутэрбродамі, слодычамі, кубкам халоднай вады…

Пад спеў марыйных песень пілігрымы ўвайшлі ў Баруны, дзе шмат гадоў у касцёле знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных. З вялікай узрушанасцю і надзеяй жанчыны сталі са складзенымі рукамі перад абразом, просячы Панну Марыю, каб Божае благаслаўленне спадарожнічала ім і іх сем’ям; каб дзеці былі выхаваны ў веры, каб моладзь жыла ў сакрамэнтальных саюзах, каб сем’і былі моцныя Богам, каб у свеце панаваў мір…

Кульмінацыяй пілігрымкі стала святая Імша, якую ўзначаліў дэкан Ашмянскага дэканату кс. канонік Ян Пузына. Святыня была запоўнена вернікамі парафіі, пілігрымамі і гасцямі, якія прыехалі здалёк.

baruny 55

У гаміліі кс. Ян Раманоўскі, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, адзначыў, што жыццё кожнага чалавека непарыўна звязана з маці, якая дае жыццё. Па словах святара, кожны атрымаў у дар ад Бога таксама нябесную Маці – Найсвяцейшую Панну Марыю, якая з вялікая чуласцю клапоціцца аб усіх сваіх дзецях.

“Будзем вучыцца ў Марыі казаць “так” у кожнай нашай жыццёвай сітуацыі”, – дадаў кс. Раманоўскі, падкрэсліваючы, што Яна з’яўляецца ўзорам прыняцця Божай волі і яе вернай рэалізацыі.

baruny 59

“Марыя таксама паказвае нам, што павінна быць фундаментам нашага жыцця – любоў да Бога і бліжніх”, – заўважыў прэфект семінарыі.

Пасля заканчэння ўрачыстасцяў яшчэ шмат жанчын малілася перад абразом Панны Марыі, давяраючы Ёй свае штодзённыя клопаты, цяжкасці, праблемы.

Са спакоем у сэрцы і напоўненыя радасцю ад сустрэчы з Маці, яны вярталіся дадому, каб трываць у веры і весці да веры ўсіх членаў сваіх сем’яў.

baruny 1

Першая нядзеля мая ў Гродзенскай дыяцэзіі ўжо больш за 10 гадоў адзначаецца як Дзень маці. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах і капліцах дыяцэзіі вернікі моляцца за ўсіх маці – жывых і памерлых. Таксама ў гэты дзень у іх адрас скіроўваюцца віншаванні.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Андрэй Юхнік, семінарыст

 

0
Створана 07 Мая 2018
Абноўлена 07 Мая 2018
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя