Трэнінг на тэму фінансавай граматнасці “Сплануй сваю будучыню” прайшоў 29 красавіка пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні. Арганізавала семінар рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Практычнымі парадамі з удзельнікамі падзяліўся Ігар Мікульчык, старшыня праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыялу арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курсу па фінансавай адукаванасці “Плануй сваю будучыню”.
Ігар Мікульчык з’яўляецца таксама членам міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь па павышэнні фінансавай адукаванасці насельніцтва.
Падчас трэнінгу слухачы мелі магчымасць набыць неабходныя веды, разуменне і навыкі ў планаванні сямейнага бюджэту.
Арганізатары спадзяюцца, што гэта дапаможа ім стаць больш упэўненымі, мэтанакіраванымі і адказнымі ў штодзённым жыцці.
Таксама ўдзельнікі вучыліся вызначaць мэты і прыярытэты пры фарміраванні сямейнага бюджэту, вывучалі стратэгіі, якія дазволяць рабіць правільны выбар і рэалізаваць асабістыя фінансавыя планы.
Kс. Юрый Марціновіч