Skip to main content

Гурт "Аve" прэзентаваў новы альбом "Адысці мне не дазволь"

masty ave 822 красавіка, у Нядзелю Добрага Пастыра, навучэнцы гродзенскай духоўнай семінарыі вырушылі ў розныя куткі дыяцэзіі, каб падзяліцца з вернікамі сведчаннем свайго паклікання.

Музычны гурт “Ave” выступіў з канцэртам у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах. Падчас выступу адбылася прэзентацыя новага альбома “Адысці мне не дазволь”. Прысутныя на канцэрце слухачы сталі першымі ўладальнікам музычнай кружэлкі. Гэты падарунак, як сцвярджаюць музыканты, з’яўляецца падзякай за тую невымоўную любоў і дабрыню, якімі нястомна адорваюць іх вернікі.

masty ave 1

***

Вобраз Добрага Пастыра з’яўляецца ідэалам, да якога імкнецца кожны семінарыст падчас духоўнай фармацыі. Галоўным прагненнем чалавека, які хоча прысвяціць сваё жыццё Богу і людзям, з’яўляецца набыццё тых нязвыклых якасцяў, якімі валодае сапраўдны Пастыр. Менавіта па гэтай прычыне IV Велікодная нядзеля займае невыказна важнае месца ў жыцці кожнага семінарыста, які ў гэты дзень хоча сустрэцца з тымі, хто няспынна падтрымлівае яго на дарозе да святарства.

Яўген Амасёнак, семінарыст