Skip to main content

Пачаўся Вялікі пост

9 сакавіка а дванаццатай гадзіне ў гродзенскай катэдральнай базыліцы была адпраўлена святая Імша на пачатак Вялікага посту. Узначаліў яе кс. Юзаф Станеўскі, рэктар Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Канцэлебравалі св. Імшу кс. Ян Кучынскі, кс. Тадэвуш Крыштопік, кс. Павел Салабуда. Разам з імі маліліся шматлікія вернікі і клерыкі семінарыі.
У гаміліі кс. Юзаф Станеўскі заахвоціў прысутных, каб яны не баяліся кіравацца ў сваім жыцці Божай воляй. Тым больш, што Вялікі пост – час малітвы, паста і міласціны – з’яўляецца таксама адпаведным часам на ўпарадкаванне ўласнага жыцця паводле вучэння Хрыста. Мы павінны памятаць пра тое, што кожны дзень Вялікага посту мае характар пакаяння. Праз малітву, медытацыю, устрыманне і міласціну мы можам паправіць наша жыццё – адзначыў ксёндз рэктар.
Пасля гаміліі быў паблаславёны попел, якім пасыпалі галовы вернікаў.