Skip to main content

Папялец

Папялец (Папяльцовая серада) распачынае святы, асаблівы час Вялікага посту, які доўжыцца да св. Імшы Вячэры Пана выключна. Знешнім праяўленнем нашага ўваходжання на дарогу пакаяння і навяртання з’яўляецца пасыпанне галавы попелам. Святар, пасыпаючы галовы вернікаў попелам, робіць над імі знак крыжа, які азначае ачышчэнне і змёртвыхпаўстанне.
А таму Вялікі пост – час пакуты, посту, адрачэнняў і малітвы – павінен служыць нашаму навяртанню і падрыхтаваць нашы сэрцы на плённае перажыванне радаснага свята Змёртвыхпаўстання Пана. У Папялец абавязвае сціслы пост, г.зн. устрыманне ад мясных страў і абмежаванне ежы. У гэты дзень можна паесці тры разы, але толькі раз – дасыта.
10, 11, 12 сакавіка – гэта дні, калі ў нашай дыяцэзіі мы молімся аб цвярозасці і просім пра дух пакаяння. Заахвочваем усіх вернікаў да ўдзелу ў набажэнствах Песні жальбы і Крыжовага шляху. Калі нехта не можа прыйсці ў касцёл, можа адпраўляць іх дома. За ўдзел у рэкалекцыях і пасійным набажэнстве можна атрымаць поўны адпуст.