У гэты дзень мы памятаем у сваіх малітвах пра ўсіх жанчын. І хоць гэта свецкая ўрачыстасць, запрашаем на супольную малітву ў касцёлы нашай дыяцэзіі. Жанчына мае асаблівую ролю ў свеце, у Касцёле і сям’і. Жадаем, каб кожная жанчына за ўзор свайго жыцця ўзяла жыццё Божай Маці, якая з’яўляецца найпрыгажэйшым узорам маці і жонкі. У гэты дзень давайце асаблівым чынам памятаць у сваіх малітвах пра найбольш стомленых маці, самотных дзяўчын і ўдоў, а таксама жанчын, якіх прыніжаюць і пераследуюць. Памолімся аб патрэбных ласках Божых для ўсіх жанчын.