23 і 24 сакавіка ў гродзенскім гіпермаркеце “АЛМІ”, што знаходзіцца па пр. Касманаўтаў, валанцёры і супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі правялі акцыю “Велікодны падарунак”.
Акцыя была накіравана на падтрымку дзяцей з праблемамі здароўя, дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, самотных і хворых людзей. Валанцёры тлумачылі пакупнікам гіпермаркета, які ўклад, па жаданні, можна ўнесці для падтрымкі дзяцей і самотных. Людзі адгукаліся на звароты, пыталіся, чым можна дапамагчы.
На апошнім тыдні Вялікага посту прадстаўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства плануюць наведаць некалькі ўстаноў, дзе выхоўваюцца дзеці, якія патрабуюць найбольшай увагі.
Супрацоўнікі і валанцёры “Карытас” удзячныя кіраўніцтву гіпермаркета “АЛМІ” за прадстаўленую магчымасць правядзення акцыі і жыхарам Гродна, якія прынялі ў ёй удзел.
Наталля Вішнеўская