16 сакавіка ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) дзеці і моладзь прадставілі містэрыю пакутаў і смерці Пана пад назвай “Справа Езуса з Назарэта”.
Велікапоснае прадстаўленне падрыхтаваў Тэатр імя св. Яна Паўла ІІ, які ўжо больш за 10 гадоў дзейнічае пры парафіі.
Містэрыя заахвоціла гледачоў да сузірання дзівоснай таямніцы любові Бога да чалавека. Усе прысутныя мелі магчымасць задумацца над невымерным дарам ласкі, якім з’яўляецца адкупленне, і ўсвядоміць, што яны ўсё атрымалі дзякуючы поўнай клопату і любові ініцыятыве Бога.
Безумоўна, гэтае прадстаўленне дапаможа вернікам перажыць адпаведным чынам і ў малітоўным духу апошнія дні Вялікага посту.
Паўтор містэрыі адбудзецца ў Пальмовую нядзелю, 25 сакавіка, у 20.00.
Кс. Юрый Марціновіч