Skip to main content

Пасвячэнне фігуры св. Сям’і

2 сакавіка ў Лідзе, у парафіяльным касцёле св. Сям’і, кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў разьбяную драўляную фігуру св. Сям’і, змешчаную ў галоўным алтары. Падчас св. Імшы з гаміліяй звярнуўся да вернікаў кс. Раман Катлімоўскі, які падкрэсліў асаблівае значэнне прыкладу Святой Сям’і з Назарэта ў сённяшнія часы. Казнадзей заахвоціў вернікаў да пераймання прыкладу св. Сям’і з назарэта і давання сведчанняў. У гэты ўрачысты дзень на св. Імшу прыбылі таксама святары дыяканата на чале з кс. пралатам Вінцэнтым Лісоўскім.